Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Песьняру

Роднаму краю Песьняру
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Нёман
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьняру (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯРУ.

Была пара. Гарэлі сёлы, вёскі,
І стогн і енк лажылісь на палі,
Пакуты віснуў цень, і гэты лёс нялёгкі
Нёс родны люд пад стогн глухі зямлі.
І зьніклі гучныя, вясёлыя напевы,
І струны лопалісь, маўчалі песьняры,
І сьпелы колас ніў і родныя пасевы
Тапталіся у гразь і гінулі з жары.
Усё гняла віхура ліхалецьця,
А дым сьляпіў, гасіў ён бляскі зор;
Сканчэньня нейкага чакала ўсё на сьвеце —
З сабой ахвяр забраў ня мала мор.
Ў краёх чужых я — твой зямляк — змагаўся,
І ты, як ўсе, далёк быў ад мяне…
Мой смык надтруджаны са стогнам паламаўся
І голас мой замоўк ў далёкай чужыне.
Ўжо час ліхі мінуў. Хачу арлінай волі,
І ладжу я ізноў магутнай ліры строй…
Цябе чакаю я, пясьняр апеўшы долю,
Каб разам гучна пець шчасьліваю парой.
Я чую ліры звон, яе жывяць акорды;
Як і даўней мне мілы гэты сьпеў
З яго красой вялікаю і гордай
І з ціхім шопатам вясной вабраных дрэў…

1921 г.