Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Роднаму краю

На вясельлі Роднаму краю
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Песьняру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Роднаму краю (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНАМУ КРАЮ.

Краю мой, краю,
Горам павіты;
Ўсё ў табе, знаю,
Потам абліта.
Поту і сьлёзаў
Многа бяз ліку,
Як-бы марозаў
Ў доўгую зімку,
Як-бы завеяў,
Ветраў шалёных,
Як-бы надзеі
Ў шчасьце бяздольных.

1913 г.