Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/І чаму я так дзіўлюся

⁂ (Люблю я месячык) І чаму я так дзіўлюся
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Змаганьне за жыцьцё
Іншыя публікацыі гэтага твора: І чаму я так дзіўлюся…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І ЧАМУ Я ТАК ДЗІЎЛЮСЯ…

І чаму я так дзіўлюся,
Паглядзеўшы на усход,
І надзеі аддаюся
За шчасьлівы дзень ўпярод? —

А затым я так дзіўлюся,
Бо з усходам, — знаю я, —
Сьвятлом раніцы уп‘юся,
Стане іншаю зямля.

Ўсё прачнецца пасьля ночы, —
Гоман птушак, лесу шум,
І абсохнуць мае вочы
Ад сьлёз горкіх пасьля дум.

1921 г.