Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Змаганьне за жыцьцё

І чаму я так дзіўлюся Змаганьне за жыцьцё
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Загад Комуны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Змаганьне за жыцьцё.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗМАГАНЬНЕ ЗА ЖЫЦЬЦЁ.

Прыслухайся к леса магутнаму шуму, —
Як ціхая рэчка бурліць і цячэ;
За буйнаю хваляй шыбні сваёй думай,
Што коціцца валам, што далей — шпарчэй;

І ночы таемнасьць пазнай ты глыбоку
І зор яе дробных агнёвасьць, сьвятло,
Бляск месяца бледны, што зьяе звысоку,
І сонца, што дарыць жыцьцёвасьць, цяпло;

Прыслухайся к песьні, што птушка шчабеча,
К ўладарнаму крыку сьцяпнога арла:
Ўсё гэта радніцца з жыцьцём чалавека, —
Ці ў гэтым ёсьць капля хоць зла?

Як жыць толькі хочаш — натужыцца трэба!
Жыцьцё — гэта мора, яно — барацьба,
Спрыяе змаганцу і сонца і неба,
Яму незнаёмы нядужасьць, журба.

Жыцьцё барацьбы ад ўсяго вымагае, —
І ў гэтым жыцывёвасьць, краса, —
Яно многарубна, бяз межаў і краю…
Дзе-ж сонца — там змрок і раса…

Менск, 1922 г.