Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Колькі мукі

⁂ (Я ня раз…) Колькі мукі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Нядоля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Колькі мукі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОЛЬКІ МУКІ…

Колькі мукі душы, колькі сьлёз пралілось
Пры ўспамінку аб роднай краіне;
Спазнаць гора, нуды многа мне давялось
Ў гэтай сумнай, далёкай чужыне!

Там прыгожа так сонца зіяе
Над радзімай маёю хацінай;
Ўсякі думку маю там згадае,
Руку помачы даць не праміне.

Ў цяжкі час без пагарды і зьдзеку
Абмяняецца ласкавым словам;
Як крышталь там душа чалавека
І так блізкая сэрцу там мова…

1914 г.