Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Я ня раз…

Мой шлях ⁂ (Я ня раз…)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Колькі мукі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я ня раз ў дрэнны час…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Я ня раз ў дрэнны час
Думаю-гадаю;
А над чым і зачым?
— Долі я ня маю…

І агорк, як ў турме,
Час жыцьця бяз долі
І што дзень думак цень
Цісьне дух да болі…

Час бяжыць і ляціць
Быстраю стралою,
А нуда ды бяда
Не даюць спакою.

1912 г.