Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Віхор

Сон бору Віхор
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Васеньняя кветка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Віхор (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВІХОР.

Вось віхор-страхадзёр
Загудзеў, зашумеў,
Стрэху зьдзёр і папёр,
Пыл замёў ён з палёў;

Зашугаў, застагнаў,
Павярнуў, скавытнуў,
Узьняў пясок і пашоў
І дзьмухнуў і гукнуў.

Затрашчэў, засьвішчэў
Злосна, моцна ў бары,
Лістам дрэў шамацеў;
Ён зьвярнуў дуб стары.

Стук і гук скрозь пайшоў,
Рэхам-сьмехам аддаў…
Чаго йшоў, што знайшоў,
Ён злаваў ці гуляў?..

1910 г.