Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Навальніца

Зялёны шум Навальніца
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Усход сонца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Навальніца (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАВАЛЬНІЦА.

Нібы ваяцкія мячы
Ці вогненныя стрэлы,
Пачалі неба скрозь сячы
Маланкі ашалела;

Бяжыць пужліва хмараў раць
Ад вогнішчаў тэй сечы,
Што зыркім полымем гараць,
Нібы вагранкі-печы;

Зычаць, як тысячы гармат,
Грымотаў барабаны;
Халодны вецер студзіць град,
Што кроўю льлецца з ранаў.

Вялікі час, страшэнны час,
Час грознай навальніцы!
Вось стаў вузець маланак пас…
Вось скора праясьніцца,

І вільгаць хмарнае крыві,
Што ў бойцы льлецца з неба,
Зямлі расьліны ажывіць
І узбагаціць глебу…

1923 г.