Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Усход сонца

Навальніца Усход сонца
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Пасьля буры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Усход сонца (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСХОД СОНЦА.

Сьцішна вецер падзьмуў
З мора вольнага,
І туман агарнуў
Шыр прасторную;

Луг наўкол зашаптаў
Байкай-казкаю,
І усход зазіяў
Дзіўнай ласкаю;

Зелянеюць палі
Пад праменьнямі,
Поўны скібы ральлі
Цьветам-зельлямі;

Засьпяваў салавей
Звонкім голасам,
І запахла з палей
Сьпелым коласам…

1910 г.