Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Пасьля буры

Усход сонца Пасьля буры
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Надыход лета
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пасьля буры (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАСЬЛЯ БУРЫ.

Сьціхнуў вецер, сьціхла бура,
Сонца глянула з-за хмар;
Погляд свой, дагэтуль хмуры,
Кінуў я на даль-абшар:

Ўсё чароўна, як у казцы,
Пасьля буры і грамоў;
Агарнулась сэрца ласкай,
Нібы чуючы любоў…

І так міла ўсё для вока —
Неба, сонца і прастор, —
Што падняўся-бы высока —
Аж да сонца і да зор.