Безназоўнае (1925)/А ў бары, бары…

Ваяк А ў бары, бары…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Ой, вяду бяду…
Іншыя публікацыі гэтага твора: А ў бары, бары…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А Ў БАРЫ, БАРЫ…

З народнага.

А ў бары, бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!
Тудой шоў жаўнер
Наш прыгожанькі.
Гэй, гэй, гэй, наш прыгожанькі!

* * *

Стаў, глядзіць жаўнер,
Сумняваецца.
Гэй, гэй, гэй, сумняваецца!
Па якой пайсьці,
Надумляецца.
Гэй, гэй, гэй, надумляецца!

* * *

Па аднэй пайсьці—
Не пашэнціцца.
Гэй, гэй, гэй, не пашэнціцца!
Завядзе на ўсход,
Скуль ня вернецца.
Гэй, гэй, гэй, скуль ня вернецца!

* * *

Па другой пайсьці—
Абняволіцца.
Гэй, гэй, гэй, абняволіцца!
Бо ў заходні бок
Шлях той коціцца.
Гэй, гэй, гэй, шлях той коціцца!

* * *

Выбіраў жаўнер
Трэцьцю сьцежаньку.
Гэй, гэй, гэй, трэцьцю сьцежаньку!
Бо вяла яна
Ў родну межаньку.
Гэй, гэй, гэй, ў родну межаньку!

* * *

І запеў жаўнер
Той прыгожанькі.
Гэй, гэй, гэй, той прыгожанькі!
А ў бары, бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!