1. О, Крым, нязьведаная казка!.. 2. На узьбярэжжы Крымскіх вод…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Лясное возера

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2

На узьбярэжжы Крымскіх вод
У неба сінь глязіць Ай-Петры,—
Над ёй аблокаў карагод,
Пад ёй прапасьцістыя нетры

Глязіць Ай-Петры ў дол з вышын
На белы хаты, на палацы,
На стужкі каменных пуцін —
Плады нявольніцкае працы.

А я — з далёкіх ніў пясьняр —
Па Гаспры з куту ў кут снуюся,
Гняце мне думкі Крыму чар,
Маркотна мне без Беларусі.

Крым—Гаспра. 16—IX—23 г.