Ой, вяду бяду… 1. О, Крым, нязьведаная казка!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
2. На узьбярэжжы Крымскіх вод…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Крым

1

О, Крым, нязьведаная казка
Жыцьця мінулага вякоў.
Адным якія былі ласкай,
Для іншых — скрогатам акоў!

У шумным побегу сталецьцяў
Нішто цябе, Крым, не згняло,—
Таксама цягнуць рыбу сеці,
Таксама птушка мкне ў сіло.

Адвечным ладам шуміць мора,
А з ім — магнолія, платан…
Аб чым яны з сабой гавораць,—
Спытайся ночку ды туман!