Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 2
← Лекцыя 1 | Беларуская граматыка для школ Лекцыя 2 Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч |
Лекцыя 3 → |
Лекцыя 2
правіцьА. |
§2. Асаблівасьці прадметаў. Усе, што можам заўважыць у прадметах і што можам аб іх сказаць, гэта — асаблівасьці прадметаў, напрыклад: востры, белы, чорны, круглы; сядзіць, ляціць, свеціць, грэе, колецца і г.д. §3. Ажыўленыя і неажыўленыя прадметы. Да ажыўленых прадметаў залічаем людзей, жывёліну і расьціну; да неажыўленых — рэчы і з’явішчы. Чалавек, дзяўчына, конь, курапатка; дуб, васілек, грыб — гэта прадметы ажыўленыя. Рэчы, як стол, кніжка; з’явішчы, як дождж, бура, маланка — прадметы неажыўленыя. | ||||||||||||||||||||||||
Б. |
|
Рушыўся сьнег. Зашумела вада. Раскаваліся рэкі ад лёду. Лынула вон зімавая вада. Сонца прыносіць цяпло і пагоду. Шумныя песьні іграюць лясы. Зморана трушанкай у хлявох адзываецца рыкам скацінка. Конікі ў стайнях іржаць пры жлабох. Бацян праляцеў над адрынкай. Будзіцца посьле зімовага сну па хацінках люд працавіты; скоранька цягне саху, барану, глядзіць — шыны на колах ці зьбіты.