Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 3
← Лекцыя 2 | Беларуская граматыка для школ Лекцыя 3 Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч |
Лекцыя 4 → |
Лекцыя 3
правіцьА. |
§4. Мы самі і нашыя імёны і прозьвішчы гэта зусім розныя рэчы. Мы жывём, ходзім, думаем, працуем. Імя і прозьвішча — гэта толькі назоў. Калі мы іх скажам, то гэта будзе сказанае слова, гук, што пераймаецца слухам; калі-ж мы іх напішам, то гэта будзе пісанае слова, літары, што пераймаюцца зрокам.
§5. Прадметы неажыўленыя маюць свае назовы: сонца, цукар, стол, кніжка і падоб. Асаблівасьці прадметаў маюць таксама свае назовы, напрыклад:
|
Б. | Перапісаўшы, падчыркні назовы прадметаў простай рыскай (_______), неажыўленыя пакручастай (~~~~~~). |
Горы рэдка стаяць паасобку. Яны цягнуцца доўгімі хрыбцінамі то вышэй, то ніжэй. Паміж гор ляжаць далы, чарнеюць правалы. Густыя туманы поўзаюць па вузкіх горных праходах. Горы часта закрыты тучамі, і толькі ў ясныя дні здалёку віднеюцца сваімі сьнегавымі белымі верхалінамі.
Шмат рэк пачынаецца ад сьнягоў, каторыя растайваюць у горах. Яны ця-куць у ніз гаманлівымі ручаямі й вадаспадамі. Па дарозе падмываюць груды лёду й сьнегу, каторыя часам абвальваюцца ды засыпаюць цэлыя вёскі.