Беларускі правапіс (1925)/Часьць другая/38

§ 37. Абагульненьне правіл на знакі прыпынку § 38. Кароткі паўторны пытальнік
Падручнік
Аўтар: Язэп Лёсік
1925 год
§ 39. Матэрыялы для разбору, сьпісваньня й дыктовак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 38. Кароткі паўторны пытальнік.

1) Калі ў канцы простага сказу ставіцца пункт? коска? кропка з коскай? двукроп’е? пытальнік? клічнік?

Адказ. У канцы простага сказу, які выражае сабою зусім закончаную думку і ня зьвязан цесна сэнсам з наступным сказам, ставіцца пункт.

Калі сказ выражае сабою пытаньне, то ў канцы яго ставіцца пытальнік.

Калі ў сказе выражаецца покліч, загад, просьба, перасьцярога, страх, радасьць, зьдзіўленьне ці што падобнае, то ў канцы ставіцца клічнік.

Сказ, цесна зьвязаны сэнсам з наступным сказам або злучаны з ім злучнікам і, ды (=і), а, мае на канцы коску.

Сказ разьвіты, цесна зьвязаны сэнсам з наступным сказам, можа мець на канцы і кропку з коскай.

2) Калі звычайна ставіцца ў сказе працяжнік? Калі ўжываецца злучок?

3) Якімі знакамі прыпынку выдзяляецца зваротак?

4) Якімі знакамі прыпынку выдзяляецца прыдатак?

5) Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца выклічнікі?

6) Якімі знакамі прыпынку выдзяляецца пабочнае слова?

7) Чым аддзяляюцца ў зьлітым сказе падобныя часьціны?

8) У якіх выпадках падобныя часьціны ў зьлітым сказе, зьвязаныя злучнікамі і, ды (=і), або, ці, то, ні і інш. могуць аддзяляцца адзін ад другога коскамі?

9) Якія яшчэ знакі прыпынку бываюць у зьлітым сказе?

10) Якімі знакамі прыпныку аддзяляецца дадана-залежны сказ?

11) Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца дзеяпрыметныя й дзеяпрыслоўныя выражэньні? Калі яны не выдзяляюцца?

12) Калі паміж злучанымі сказамі ставіцца коска? кропка з коскай? двукроп’е?

13) Чым выдзяляюцца пабочныя словы (сказ) у сказе?

14) Чым выдзяляецца чужаслоўе?

15) Які знак прыпынку ставіцца перад чужаслоўем?

16) Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца словы аўтара, калі яны стаяць пасярэдзіне чужаслоўя?

17) Калі ставіцца трохкроп’е?

18) Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца суставы ў кругасказе?