Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/22/1

§ 21. Кароткі паўторны апытальнік 1. На прадвесьне
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
2. Воўчае жыцьцё
Іншыя публікацыі гэтага твора: На прадвесьні (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




1. На прадвесьне.

Рушыўся сьнег. Зашумела вада.
Раскаваліся рэкі ад лёду.
Лынула вон зімавая вада.
Сонца прыносіць цяпло і пагоду.
Шумныя песьні іграюць лясы.
Павявае вятрок цеплаваты.
Белая ніва ад сьнежнай расы.
Убіраецца ў чорныя латы.
Зморана трушанкай ў цёмных хлявох,
Адзываецца рыкам скацінка.
Конікі ў стайнях іржуць пры жлабох.
Бацян праляцеў над адрынкай.
Будзіцца посьля зімовага сну
Па хацінках люд працавіты;
Скоранька цягне саху, барану,
Глядзіць — шыны на колах ці зьбіты.

Янка Купала.