Беларускі працэс у Латвіі (1926)/4
← Абвінавачывальны акт | Абвінавачываныя не вызнаюць сябе віннымі Публіцыстыка Аўтар: Кастусь Езавітаў 1926 год |
Падсудным не даюць першага слова → |
Абвінавачываныя ня вызнаюць сябе віннымі.
Чытаньне абвінавачальнага акту зацягіваецца больш як на гадзіну, ня гледзячы на тое, што Сэкрэтар Суда. гр. Якуб Ванаг, чытае дужа шпарка.
Абвінавачываныя ўважліва ўслухіваюцца ў словы незнаёмае ім латыскае мовы. Перакладу абвінавачальнага акту ня робіцца, бо абвінавачываныя сваімі сродкамі ўжо даўно зрабілі сабе пераклад і маюць яго цяперака на рукох. Заля Суда перапоўнена публікай, якая дапушчаецца толькі па білетам.
У 12 з паловай гадзін чытаньне абвінавачальнага акту заканчываецца і Старшыня Суда гр. Фрыц Зільберг, зварачываецца да кождага з абвінавачываных па чарадзе з запытаньнем:
„Падсудны, ці вызнаецё вы сябе вінным?“
І адзін за адным усе падсудныя рашуча адказываюць:
„Вінным сябе не вызнаю“.