Беларускі працэс у Латвіі (1926)/5
← Абвінавачываныя не вызнаюць сябе віннымі | Падсудным не даюць першага слова Публіцыстыка Аўтар: Кастусь Езавітаў 1926 год |
Прысяга сьведкаў → |
Падсудным не даюць першага слова.
Далей, па звычайнаму парадку, трэба было-б даць слова абвінавачываным для іхніх паясьненьняў па паднятаму супраць іх абвінавачаньню. Аднак Суд пераскаківае, відаць дзеля эканоміі часу, праз гэтыя першыя прамовы падсудных і адразу прыступае да прывядзеньня пад прысягу сьведак.
Старшыня Суда, загадаўшы прывясьці сьведак і бачучы зьдзіўленьне на тварах абвінавачываных і іхніх абаронцаў, растлумачывае, што слова для паясьненьняў будзе дадзена кождаму падсуднаму, па меры патрэбы, пасьля кождага паказаньня сьведкаў.
Абвінавачываныя і абаронцы радзяцца і супакоіваюцца.