Беларусь бунтарская (1925)/Сьцеражэцеся

Я малады Сьцеражэцеся
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
Паўстанец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьцеражэцеся (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬЦЕРАЖЭЦЕСЯ

Гучным сьпевам будзяцца ваколіцы…
Маладога сьмеху плешча вал…
Грамада вясёлых комсамольцаў
Правіць свой бурлівы карнавал.

Сьцеражэцеся папы, ксяндзы і рабіны!
Ваша неба аблажылі хмары,
Маладняк, мазоліста-нязграбны,
Вам зламаць няўрокам можа карк.

Хіба-ж можа вашай раці цёмнай,
Згуртаванай крыўдамі-абманамі,
Устаяць прад гэтым дружным гоманам,
Перад сьмелай радасьцю паўстаньня?

Сьцеражэцеся, разбэшчаныя Керзаны!
Дружны сьпеў юнацкае грамады
Глыняцё вы глоткай перарэзанай
Перад грозным тварам барыкадаў.

Гандляры, паны яснавяльможныя,
Вам не задушыць юнацкай волі…
Бурным выбухам прапоны пераможам мы,
Мы, сыны вясёлай комсамоліі.

Хай шыпяць гадзюкі падкалодныя —
Керзаны, папы, ксяндзы і рабіны…
Ім ня кіне нават костачкі абглоданай
Маладняк мазоліста-нязграбны.
Самі зробім — самі скарыстаем мы,
Ні граша пузатым не дамо…
Мы пакінем бога і хрыста ім,
А сабе — бунтоўны Комсамол.

Усьміхаюцца вясёлыя ваколіцы…
Разьліваецца па тварах сьмелы сьвет:
Карнаваліць разам з комсамольцамі
Сонечны раённы комітэт.