Беларусь (1922)/Ня тужыце беларусы — сон то моц…

Беларусь мая мужыцкая… Ня тужыце беларусы — сон то моц…
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1922 год
Ідзе ў цьме…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




VIII

Ня тужыце беларусы — сон то моц.
Са сном ноч
сустрачаюць сонца, сонца.
Гляньце, па ўсей старонцы
пад дыханьнем вясны-кралі,
краска дзіўная ўсходзе, —
цешцеся такой прыгодзе,
цешцеся, бо ноч праспалі.
Хай уцеха дась гарт сталі.