Беларусі ордэнаноснай (1937)/Іспанія будзе свабоднай…

Мала іх павесіць! Іспанія будзе свабоднай…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Украіна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Іспанія будзе свабоднай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІСПАНІЯ БУДЗЕ СВАБОДНАЙ

Зараза ў Севіллі, ў Грэнадзе,
На трупы плююць генералы,
Іспанія корчыцца ў здрадзе,
Бушуе фашыстаў навала.

Шалее разгул інтэрвентаў,
Зладзейскія цягнуцца лапы,
Рэспубліку, волю дашчэнту
Утрупіць мяркуюць сатрапы.

Італія шле самалёты,—
Хай гінуць іспанцы, іспанкі,—
Германія шле кулямёты,
Падводныя лодкі і танкі,

У Лондане лорды Плімуты
Разводзяць свае працэдуры.
Смяюцца з народнай пакуты,
Спраўляюць народу хаўтуры.

Лунае крывавае сонца,
Крывёй абліліся загоны.
Да бою ўстаюць каталонцы,
Стальныя ідуць батальёны,

Выходзяць з Астурыі горнай
У бой гарнякі за свабоду.
Народ не падставіць пакорна
Сваіх плеч фашысцкаму зброду.

А рэжа і дзетак і матак
Мяцежнікаў чорная зграя.
О, смерць вам, бандыты і каты,
Магілы вам помста капае.

Гатовы Мадрыд к абароне
За шчасце, за ясную долю.
Рэспубліка ў горы сягоння,
Рэспубліка выйдзе на волю.

Змяце інтэрвентаў навалу,
Змяце мецяжы гнеў народны;
Расквецяцца долы і скалы,
Іспанія будзе свабоднай!

Менск, 30 кастрычніка 1936 г.