Беларусі ордэнаноснай (1937)/Мала іх павесіць!

На смерць тав. Кірава Мала іх павесіць!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Іспанія будзе свабоднай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мала іх павесіць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛА ІХ ПАВЕСІЦЬ!..

Да працэса над бандай трацкістаў-дыверсантаў

Мала іх павесіць
На сухой асіне,
Бо нават асіна
Ад сябе адкіне.

Дзерава адкіне,
Дзерава сухое,
Сябе не спаганіць
Поскуддзю такою.

Прадавалі немцу,
Немцу ды японцу
а Нашую радзіму,
Долі нашай сонца.

Пятакоў і Радэк,
Троцкі — ўся арава —
Хлёбалі, зладзюгі,
З адной міскі страву.

Страву, што ім Гітлер
Варыў смачна, ласа,
Страву, што мікада
Запраўляў закрасай.

Гандляры айчынай
Па чужым заказу…
Вынішчыць дашчэнту
Гэтую заразу!

*

Ураздроб, агулам
Намі гандлявалі —
Па цане даступнай,
Па цане крывавай.

Дынаміт і порах
Запускалі ў дзела, —
На шматкі хай рвецца
Народнае цела!

Плача горка ўдоўка,
Плача горка маці
Па забітым мужу,
Спаленым дзіцяці.

Спіце вы, нявінна
Згінуўшы, афяры!
Пакараем катаў.
Самай лютай карай!

*

Пятакоў і Троцкі,
Муралаў і Радэк
Пакінуць хацелі
Царскі нам парадак.

Не вам, інтэрвенты,
Шпегі, дыверсанты,
На прыстані нашы
Выпускаць дэсанты.

Не вам край совецкі
Знішчыць, крывапіўцы…
У нашых чэкістаў
Зоркія зраніцы!

*

Шэстоў, Ліўшыц, Радэк,
Пятакоў, Муралаў, —
Растаптаць, як гнідаў,
Вас, звяр‘ё, замала!

Няхай-жа ў зямлі вам
Не будзе спагады
За ваша зладзейства,
За вашыя здрады.

Хай калом магіла
Для вас, злыдні, будзе,
Каб гэтай магілы
Цураліся людзі!

Каб гукалі совы
Па-над вамі, псамі,
Косці расцягалі
Груганы з ваўкамі!

*

Чуй, народ совецкі,
Чуй, мая радзіма!
Сваёй долі, волі,
Чуй, не аддадзім мы!

Будзеш векі жыці,
Зямелька советаў,
На радасць, на шчасце
Працоўнаму свету.

Ворагаў зніштожыш,
Хатніх і замежных,
Сонцам апранешся,
Як табе належна.

Мы ідзем наперад
Пераможна, ў сонцы…
Глядзіць яно ярка
Ў нашыя аконцы.

Засяваць мы самі
Будзем нашы нівы,
Збіраць самі будзем
Ураджай шчаслівы,

Хай пад сонцам знаюць,
Чым мы сёння сталі…
Мы падставім грудзі
За цябе, наш Сталін!

Менск. 29 студзеня 1937.