Беларусі ордэнаноснай (1937)/Адзінаццаць месяцаў

А ў Вісле плавае тапелец Адзінаццаць месяцаў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Старыя акопы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адзінаццаць месяцаў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДЗІНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ

(Да гадавіны вызвалення БССР ад белапалякаў)

Адзінаццаць месяцаў
Кроў цурком цякла;
Рабавала панства
Беларусь да тла.

Генерал Шэптыцкі —
Аўстрыяцкай школы —
Мечам і пажарам
Баль спраўляў вясёлы.

Адзінаццаць месяцаў
Вісельні скрыпелі:
„Няхай жые Польска!“
Паны-каты пелі.

Гарады, мястэчкі
Танулі ў пагромах, —
Не было збаўлення
Малому, старому.

Адзінаццаць месяцаў
БССР стагнала
Пад ботам пілсудчыны,
Але не сканала.

Засявае поле,
Будуе святліцы,
Люд працоўны вольны,
Шчыра весяліцца.

Генерал Шэптыцкі
Праклінанай славы,
Ужо не справіш болей
Свой банкет крывавы, —

На край беларускі
Не ўскладзеш кайданаў:
Штых стальны совецкі
Моцна гартаваны.

11/VII—32 г.