Беларусі ордэнаноснай (1937)/Старыя акопы

Адзінаццаць месяцаў Старыя акопы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Сыны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Старыя акопы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАРЫЯ АКОПЫ

Удоўж Дняпра ляглі яны — акопы,
Заросшыя травой акопы, бліндажы,
Дзе як-бы йшчэ смярдзіць людскою ропай,
Мінулых бітваў усплываюць міражы.

За рабаўласнікаў, за патрыярхаў,
За царадворцаў, за банкіраў, за цароў
Лілася кроў людзей, скаваных жахам,
Пад музыку гармат, званоў лілася кроў.

Закрыеш вочы і, здаецца, вочы
Перад сабою бачаць трупы-касцякі,
Здаецца, вушы чуюць, як скрыгочуць
Прадсмертным скрогатам ваякі, ланцугі.

Ой вы, мае акопы з бліндажамі!
Агідна робіцца на сэрцы і душы,
Што там — за пагранічнымі слупамі —
За войнаў будучых п‘юць подла барышы.

Што там яны — Сапегі, Радзівілы,
Разгром забыўшы ля дняпровых вод,
Свае ў Расіі свежыя магілы, —
Крычаць віваты за паход на Ўсход!

Што Гітлеры і Герынгі з Берліна,
Культуру нішчучы, што кінулі вякі,
І ў божышча узвёўшы гільятыну,
На край совецкі точаць шаблі і штыхі.
....................
Плыве Дняпро, плыты плывуць памалу…
— Спакойна спіце вы, акопы, бліндажы:
На іхніх землях з іхніх генералаў
Знімаць пагоны будзем, шаблі і крыжы.

Ляўкі. Аршаншчына.
Чэрвень 1935 г.