Беларусі ордэнаноснай (1937)/Дыктатура працы

Нашаму святу Дыктатура працы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
На смерць тав. Кірава
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дыктатура працы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЫКТАТУРА ПРАЦЫ

Культуру хамства і далара,
Князёў і біскупаў палацы,
Ад Скандынаваў да Сахары,
Зруйнуеш, дыктатура працы.

Свет рабаўласнікаў і турмаў,
Свет богахвальства, спекуляцый
Маланкай дызеляў віхурнай
Падпаліш, дыктатура працы.

Насельнікаў зямлі нячыстай,
Што звыкліся ў крыві купацца,
Сярпом і молатам агністым
Зруйнуеш, дыктатура працы.

Закон і права ў долі роўнай
Для ўсіх народаў, для ўсіх нацый
Рукой жалезнай, непакорнай
Напішаш, дыктатура працы.

Жыццё без цемры і цярпення,
А ў ясным сонцы, як у байцы,
Для ўсіх вякоў і пакаленняў
Збудуеш, дыктатура працы.

Менск 1930 г.