Беларусі ордэнаноснай (1937)/На смерць тав. Кірава

Дыктатура працы На смерць тав. Кірава
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Мала іх павесіць!
Іншыя публікацыі гэтага твора: На смерць таварыша Кірава.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА СМЕРЦЬ тав. КІРАВА

Калісь… О, не… Зусім нядаўна было гэта…
І як сабраць тут думкі ў сумнай галаве…
Малюнак дзіўны змешчан быў ў газетах,
Малюнак, што ў жывых у памяці жыве.

Плывуць па Беламорскаму каналу…
А лес шуміць… азёры ў хвалях па бакох…
Плывуць таварыш Кіраў і таварыш Сталін,
Прад імі даль Зямлі Совецкай і вякоў.

А сёння?.. Сёння што?.. Ад рання і да рання,
Калышучы абняты жудасцю прастор,
Плыве з Масквы жалобнае пяянне,
Аж рэха далятае да Каўказскіх гор.

… Не стала Кірава… Без часу смерць скасіла…
Герой загінуў ад варожай здрадніцкай рукі…
Таварышы! зняць шапкі над жывой магілай!
Хаваюць, ведайце, большэвіка большэвікі.

Іграйце гучна музыку геройскую, музыкі,
Каб слухаў і дрыжэў ад музыкі ўвесь свет!
Дзяўчына, кветкамі абсып курган вялікі,
А песню вечную злажы, пясняр-паэт.

Гнеў пролетарскі мог і зможа змесці
З зямлі ўсіх падкалодных яшчарыц, гадзюк,
І ворагам за смерць адплацім грознай смерцю,
Вышэй падымем сцяг, што выпаў з слаўных рук.

Кіславодск. 4.XII—1934 г.