Беларусі ордэнаноснай (1937)/Заўсёды наперад

Якубу Коласу Заўсёды наперад
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Май
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заўсёды наперад.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАЎСЁДЫ НАПЕРАД

Ты слухай-паслухай,
Таварыш і брат:
Заўсёды наперад!
Ніколі назад!

Глядзі — во імчыцца —
Жыццю на пралом —
Па волі, па пушчы
Віхор-буралом.

Як віхры, машыны
Бягуць па зямлі;
Па моры па сінім
Плывуць караблі.

У моры, ў азёркі,
Палошчучы муць,
Крыніцы і рэкі
Цякуць і цякуць.

Арлы-самалёты
Свідруюць прастор,
Не знаючы ў лёце
Ні меж, ні разор.

Заўсёды наперад!
Ніколі назад!
..........
Во гэтак, няйначай,
Таварыш і брат!

Менск, снежань 1931 г.