Млечны шлях Званы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Паязджане
Іншыя публікацыі гэтага твора: Званы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗВАНЫ

Гудуць званы, з дня ў дзень гудуць мядзяныя званы,
Як стогн, гук-водгулле гучыць мальбою жудзі;
Дрыжыць званіцы мур сцюдзёны, цагляны,
Дрыжыць зваяар, надорваныя рвучы грудзі.

Наводзіць гэта музыка нязводны звод нуды, —
Скрабе душу, як сенажаць жалезныя бароны,
Па сэрцу б‘е дождж па шклянай шыбе у халады,
Гадуе ў думах сказ будучы, забабонны.

У мазгі залазіць жах, што гэты буйны звон званоў, —
Хаўтурны гэта звон спакон нямых сталеццяў,
Што гэтая званіца-мерцвяковы вечны схоў,
Званар — грабар, што косці згортвае па свеце.

8/XI-18 г.