Беларусі ордэнаноснай (1937)/Лясное возера

Улетку Лясное возера
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Восень (Села пад пушчаю восень)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лясное возера.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЯСНОЕ ВОЗЕРА

Дрэмле абсаджана лесам адвечным,
Цінай засланае возера ў лесе;
Шастае сціха асока і аер,
Нудныя казкі куст з кустам шапоча.

Сосны і вязы, дубы і асіны
Вокала возера вартай пасталі,
Долу ківаюць паклоны нямыя,
Небу малітву таемную твораць.

Возера! Возера! Йду к табе смутны
Соннаю пушчай, амшалаю сцежкай, —
Жоўтае лісце шасціць пад нагамі,
Шчокі калючка сасновая шчыпе.

Сам з сабой на-сам пад дубам саджуся, —
Вочы і думкі пабеглі далёка…
Сцішна над возерам, воблачна ў небе…
Недзе запелі узвіжанне гусі.

10/VIII 1919 г.