Беларусі ордэнаноснай (1937)/Улетку

Сосны Улетку
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Лясное возера
Іншыя публікацыі гэтага твора: Улетку (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УЛЕТКУ

Соладка ўлетку ў дзень ройны
Ў зелені, ў кветках купацца,
З ветрам гуляць неспакойным,
З сонцам гуляць, цалавацца!

Слухаць лясное гамонкі,
Зважных, чяўцямлівых шумаў,
Як гэта хвойкі-сасонкі
Гойдаюць ласкава думы.

Слухаць, як міла ля ўзмежку
Гутарыць з коласам колас,
Як льецца ў сэрца з усмешкай
Нівы спагадлівы голас.

Музыка зычная ў свеце, —
Моўкнуць нягоды напасці…
Хочацца думаць, як дзеці,
Верыць, як дзеці, у шчасце

1926 г.