Беларусі ордэнаноснай (1937)/Песня і казка

Май Песня і казка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Спадчына
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песня і казка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСНЯ І КАЗКА

Песня і казка
Ходзяць у пары,
Сеюць па свеце
Дзівы і чары,
Будзяць спрасоння
Думкі дзіцячы,
Як той уранні
Промень свецячы.

*

Песня і казка,
Як у крышталі,
Свету пакажуць
Тайныя далі.
Шляхі намецяць
К сонцу і зорам
Для людской долі
Скованай горам.

*

Песня і казка Ў райскіх праявах
Шчасце збудуюць
З кветак яскравых.
Сэрца атуляць
Вечнаю ласкай…
Слухай-жа, сэрца,
Песняў і казкаў.

1921 г.