Песня (Як крыніца, льецца, рвецца) Сонцу
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Сосны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сонцу (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОНЦУ

Ой ты, маё сонца,
Як-жа свеціш ясна.
Дзе-ж было раней ты,
Як быў я няшчасны?

Як я ў малалецтве.
Радасці не ведаў,
Як за мной пляліся
Бяда, гора следам.

Як бацьку хаваў я
Выбітага з сілаў,
Як яго магілу
Паводка размыла.

Як ішоў маркотны,
Не знаўшы дарогі,
Абіваць з паклонам
Панскія парогі.

Як у адзіноцтве
Бадзяўся па свеце,
Як моладасць згібла
У самым расцвеце.

Ой ты, маё сонца,
Як-жа свеціш ясна!
Дзе-ж было раней ты,
Як я быў няшчасны?

Ляўкі. Аршаншчына.
Чэрвень. 1935.