Буралом (1925)/К пятай гадавіне Акцябра

Хто гэта ідзе К пятай гадавіне Акцябра
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1925 год
Перад помнікам Карла Маркса
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пятая гадавіна Кастрычніка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




К пятай гадавіне Акцябра.

Паўдзесятка летаў, паўдзесятка зім
Вульканамі цьвітуць на хартыі сусьвету.
Громам сыпаў гулка ўсёпабедны гымн,
Нябёсамі былі знамёны з макаўцьвету.

Проціў нас паўсталі ворагаў палкі, —
Мы чысьцілі іх сьлед вяхоткаю сталёвай.
Хвілямі і днямі йшлі мы праз вякі, —
Мы ў будучыну йшлі насустрач долі новай.

Наш мазоль — чыгунны, мускул — як жарствяк
Расьцёрлі на луску залочаных бажышчаў.
Шчытнай грамадою быўшы раб-бядак
Будуе, шчасьця гмах на сьлёзных папялішчах.

Менск, 1922 г.