Варта (1918)/«На варце!»
На варце! Публіцыстыка Аўтар: Язэп Варонка Кастрычнік 1918 году |
Варта → |
ВАРТА
№ 1.
Кастрычнік (Октябрь) 1918 года.
№ 1.
„На варце!“.
Здзейсьніваючы свае даўно жаданыя лятуценьня — палажыць фундамэнт пад такі орган друку для Беларусі, каторы мог бы зрабіцца нашай нацыанальнай энцыклопэдыяй і у каторым усе пытаньня мамэнта ад палітыкі да сельскае гаспадаркі, ад пісьменнасьці да архэологіі маглі бы знайсьці самае яркае высьветленьне, — я наважыўся у гэты першы беларускі штомесячнік уліць гэты патрэбны для нашае культуры культуры зьмест.
Цярністы шлях беларускаго нацыанальнаго адраджэньня, яшчэ больш цярністым стаў ён тагды, калі чыста-нацыанальныя пытаньня спаткаліся на дзелі з вузка-палітычнычмі,
калі ворагі нацыанальнаго адраджэньня нашае бацькаўшчыны выказалі яўную непрыхільнасьць і у стасунку да нашаго народу.
|
рожденія нашего отечества выявили свое недоброе лицо по отношенію и къ нашему народу.
|
Хто іх ведае!? Ніколі яны ні былі нам сваімі. Трэба быць на варце! Трэба памятаць аб нашым нацыанальным багацьці, аб славе нашых прадзедаў, аб нашым гаротніку — народзе. Трэба абыйсьці усе куточкі нашае бацькаўшчыны, — прыслухацца да гутаркі хат і палёў, і гдзе хоць на хвілінку заціхнець беларуская песьня, гдзе забудзецца аб беларускай нацыанальнай справе, там крыкнуць: — Варта! Уставай!!!…
М. МЕНСК.