„На варце!“ Варта
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Кастрычнік 1918 году
Беларуская зямля

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Cучасная беларуская пісьменнасьць.

ВАРТА.

Ад века ў век ад года ў год
Прарок заве: «Устань, народ!»
Гавора сьмела і упарта:
«Ідзі, ідзі, на варту!»
«Пільнуй свой скарб, пільнуй свой дух
Ад розных бед, ад завірух!
Сыны твае у моцным гарце
Нехай стаяць на варце!»
«Вартуй сваей зямлі мяжы,
Каб не прыйшоў да іх чужы!
Як хтось варожа загамоніць,
Дык варта хай бароніць!»
«Як хто душу тваю рване —
Аб мове скажа: „кінь яе,
Дам лепшую табе ў замену“ —
Выходзь ты, варта, на арэну!»
«Гэй, варта, стой у зброях ў полі!
Ваюй за праўду і за волю!
Да новаго жыцьця заві
Усіх сыноў сваей зямлі!».

ЯСАКАР.
М. МЕНСК.