Варта (1918)/Беларуская зямля

Варта Беларуская зямля
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Кастрычнік 1918 году
Многа зорак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская зямля.


Сыноў гукае, кліча сход
Маць — Беларуская зямля:
«Устань, пакрыўджаны народ
«Ідзі на родныя паля!
«Лугі акопамі прарыты,
«Людзкімі трупамі пакрыты
«Усюды горы-курганы;
«Лясы крыжоў гусьцей, гусьцей…
«Крычаць-галосюць груганы
«На грудах куляў і касьцей».
Зямля гаворыць, бы жывая:
«Да працы, шчырыя ратаі!
«Пара і сеяць і араць.
«У ціхамірнай працы жыць,
«У сярпы мячы перэкаваць,
«Балючы раны загаіць!
«Пара адбудаваць руіны
«Па акрываўленай краіне.
«Гэй, Лях і Рос, тут ваш прымус
«Ні можэ істнаваць ні дня:
«Тут гаспадарыць Беларус, —
«Тут Беларуская зямля!».

ЯСАКАР.
М. МЕНСК.