Варта (1918)/Ясьне Вяльможнай Пані Арэшчысе
← Юморэскі | Ясьне Вяльможнай Пані Арэшчысе Верш Аўтар: Францішак Багушэвіч Кастрычнік 1918 году |
Добрыя весьці → |
Старая беларуская пісьменнасьць. |
З архіву Ромуальда Земкевіча.
Пекная у нас мінуўшчына. Аб гэтым сведчыць не адзін стары рукапіс не выданых да гэтых пор твораў рожных беларускіх пісьменнікаў. Вядомы беларусазнаўца, гісторык літэратуры і зберач памятнікоў нашай мінуўшчыны пан Ромуальд Земкевіч ласкаве дазволіў нам друкаваць памятнікі старай беларускай пісьменнасьці. Мы рады іх апублікаваць, каб ўсе ведалі — што у нас было і што дзеля гэтаго павінно быць… Увагі да ніжэй друкаваных рэчоў зроблены самім гісторыком.
Рэдакцыя.
Ясьне Вяльможнай Пані Арэшчысе.
Гдзе-ж нам парывацца — Мацей Бурачок. |
Увага: Гэты верш Пранцішак Богушэвіч напісаў у 1891 г. на Літэратурны юбілей 25-ці — лецьця працы знаменітай польскай пісацелькі Элізы Оржэшко каторая у сваіх творах вельмі часта апісывала гаротнае жыцьце беларускіх селян, будзячы грамадзянскае сумленьне і дамагаючыся людзкіх правоу для загнаных братоу мужыкоу. У чэсць Элізы Оржэшко быу выдадзены альбом „Upominek Elizie Orzeszkowej“ у каторы гэты верш дзеля забароны цэнзуры ні папау. Ауторцы верш надзвычайна спадабауся і яна вельмі шкадавала, што ён ні мог быць надрукаваны.