Васільковы россып (1929)/I/Што сказаць

Белымі пялёсткамі Што сказаць
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
Ты прайшла

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШТО СКАЗАЦЬ

Што сказаць, што надумаць іншае,
Чым душу заспакоіць навек?
Хай ты ўчора здавалася лішняю.
Дык і сёньня ці радасьць, ці не.

Бо казалі крыўляючы губы
Языкамі калючымі ў змрок,
Што каханьне мяне загубіць,
Узбунтуе гарачую кроў.

Але сэрцу ці зроблены цуглі,
Хто дагэтуль іх змог накаваць?!
Чаравалі мяне вочы-вугальлі
І, як цёмная ноч, галава.

Ўсё здавалася гэтакім юнным
У раскаце маіх сьветлых дзён,
А цяпер хоць і голасны струны,
Ды ня той голас іх — перазвон.

Вочы чорныя больш не кранулі,
Толькі й ёсьць, што ўспаміны аб ёй…
Вочы чорныя, ай, падманулі
Непакорнае сэрца маё.