Васільковы россып (1929)/II/Апусьцеў, паламаўся парог

Зіма ⁂ Апусьцеў, паламаўся парог
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
Поле раньнімі росамі змочана

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Апусьцеў,
Паламаўся парог,
Ні сьцяжынак няма,
Ні дарог.

За вакном
Забялелі сьнягі.
Хто мне вораг,
А хто дарагі?

Я ня знаю такіх,
І ня знаў,
Хто-б сябе для другіх
Расьпінаў.

Хто-б за песьню, за юнны
Задор
Рад сябе узлажыць
На касьцёр.

Так адзін пад завеі
І шум
Сяду ўвечары,
Вершы пішу.

З цішынёю
Вось так і жыву,
Ня тужу
І ня гну галаву.

Што тужыць мне,
Па кім сумаваць.
Завіхрыла віюгамі
Гаць.

Ні сьлядоў ня відно,
Ні пуцін.
Ні праехаць нідзе,
Ні прайсьці.

Сьнег сярэбраны,
Быццам памост,
На дзесяткі,
На тысячы
Вёрст.