Васільковы россып (1929)/III/Поле раньнімі росамі змочана

⁂ Апусьцеў, паламаўся парог Поле раньнімі росамі змочана
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
Дружкам маім
Іншыя публікацыі гэтага твора: Поле раньнімі росамі змочана.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Узьнімаю услаўлены шчыт,
Комуне сьпяваю славу!!!


III

ПОЛЕ РАНЬНІМІ РОСАМІ ЗМОЧАНА

Поле раньнімі росамі змочана,
Будзе радасьць хадзіць ля ваколіц.
Хай сьмяюцца, хай плюшчаць вочы
На сьляды, што пакінуты колісь.

А у нас расьцьвітуць яшчэ бровы,
Расьцьвітуць каляровасьцю ніў.
Дарагія мае вы дубровы!
Дарагія вясёлыя дні!

*

На зямлю я прышоў ня першы,
І ня першым пайду з зямлі!
Край мой, край, васільковыя песьні
Будуць вечна зьвінець на палі.

Ад таго я іду на дарогу
Не маліцца і не прасіць,
Знаю песень вясёлых многа,
А таксама і як галасіць.

*

На чатыры дарогі стану
І скажу, што даволі так…
У кляновым сады паўстаньні
Асыпаюць лісты на дах.

Што даволі, каханыя, годзе
Пераструньваць абы і як…
Заўтра, здаецца, на пагодзе,
І пялёсткі асыпае „мак“.