Васільковы россып (1929)/II/Зазванеце лістамі, бярозы

Юнацкае Зазванеце лістамі, бярозы
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
Лістапад і восень

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І смутак, і радасьць
Зьліліся ў душы.


II

ЗАЗВАНЕЦЕ ЛІСТАМІ, БЯРОЗЫ

Зазванеце лістамі, бярозы!
Гэты шум шалясьцістай вясны
Я сягоньня пачуў у дуброве,
У ласкавасьці песень пачуў.
Я ня знаў, ці то кволыя сны,
Ці то бомкае зор каляровасьць,
Толькі сьнілася: быццам к плячу
Ціха ніклі шасьцістыя крозы.

Быццам дзесьці за дальнім сялом
Залатыя жалейкі заплакалі,
І пад іхнія песьні з бяроз
Сьлёзы росныя долу зьляталі.
Зачарованы гэткімі казкамі,
Я глядзеў, як над рэчкаю скрозь
Туманы, быццам раць залатая,
З ціхім звонам скакалі з балот.

І забытыя даўнасьцю дзеі,
Як вянкі, усплылі прада мной…
Толькі дні ўсё… ніводнай надзеі…
Дык плывіце-ж, вяночкі, на дно.