Васількі Раны
Абразок
Аўтар: Ядвігін Ш.
1914 год
Жывы нябошчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раны (Ядвігін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Раны.

Памяці С. Полуяна.


Бываюць раны большые і меншые. Меншые — гояцца, і па іх знаку німа. Большые — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.

Гэтак на целі.

Бываюць раны большые і меншые. Меншые — гояцца; па іх астаюцца рубцы. Большые — заўсёды крывавяцца.

Гэтак на сэрцы.

Бываюць раны большые і меншые. Меншые — заўсёды крывавяцца. Большые — залечывае толькі… сьмерць.

Гэтак на душы.