Памяці тав. Вайкова Комуністка
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1928 год
Машыніст

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОМУНІСТКА

Палон і пераход ня блізкі…
Цяпер — турма, калючы дрот…
Сьмяшок агідны: „комуністка…“
І глянцаваны панскі бот.

За сьмерць мяцежных і свавольных,
За сьмерць дзяўчат і юнакоў
дакляравалі каты волю —
за блізкіх кроў, за родных кроў!..

О, гнеў вясны, запал дзявочы!
Зайшлося сэрца ў болі злой…
Застыў плявок на панскіх вочах,
упілася ў панскі твар далонь…

Жандары сілай адцягнулі,
пан хусткай затуліў свой твар…
Які-ж вастрог, якія кулі
прыдушаць гэтакі пажар?..

Сьлязам і роспачы — ня месца.
Хай сэрца стане, як граніт,
Хай кожны помніць — блізка дзесьці
ўстаюць палаючыя дні.

Яны прыдуць — ў вагнях і іскрах,
іх строй — хто здолее разьбіць?
Яны ўспамін пра комуністку
ўнясуць ў скрыжалі барацьбы.