Вежа (1928)/Памяці тав. Вайкова

Электрычнае крэсла Памяці тав. Вайкова
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1928 год
Комуністка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАМЯЦІ ТАВ. ВАЙКОВА

Загінула шмат іх — бальшавікоў —
злажылі галовы бяз жалю…
Так подла забіты таварыш Вайкоў
на шэрым варшаўскім вакзале.

Згінаюцца людзі, радзеюць рады…
Сталёвая гвардыя наша…
Няўжо мы забылі паходаў сьляды
і гукі пабеднага марша?

Хай лёрды сьмяюцца, хай цешыцца пан,
хай подласьці сьвята сьвяткуюць!..
Мы зможам таксама паноў прывітаць
Сумленнай савецкаю куляй.

і там, дзе загінуў таварыш Вайкоў,
на сьценах варшаўскіх вакзалаў,
рахункі напішам мы стальлю штыкоў
пад водблеск сусьветных пажараў.