Вершы (Бандарына, Вішнеўская, Пфляўмбаўм, 1926)/Бандарына/Галя

І толькі ты Галя
Верш
Аўтар: Зінаіда Бандарына
1926 год
Не скажы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГАЛЯ

1

Дзе ветрык ад зораў да зораў буяніў,
Дзе слаўся бязьмежны, як неба, прастор,
Пад рокат раскацістых Нёмнавых хваляў,
Пад гучныя сьпевы сумежных лясоў —
Там на шаснаццатым годзе Галя
Першае гора сваё спаткала:
Маці памерла — сірочая доля…
Плакала з Галяй жытнёвае поле.

2

Чырвонай зарніцай заняўся усход…
Абураны помстай падняўся народ:
Злосна, ой, злосна спаткаў кулямёт…
Галі прышоў семнаццаты год.
Семнаццаты… Бура… Кастрычнік.
У буйных хвалях нясецца чаўнок.
А навокала чырвань іскрыцца,
Разганяючы паншчыны змрок.

3

Гул фабрычны сьпяваў прывітаньне,
Блукаў чырвані подых ў палёх.
А назаўтра ў туманнае раньне
Кліч паўстанца над краем лёг.
Галю горад, няволяй спавіты,
Няпрыхільна, са злосьцю спаткаў.
Скроні сьціснулі камяніцы,
Смутак па бруку праскакаў.
Ўсёй душою ў змаганьне за волю…
Не палохаюць кулі яе.
Галя думак натхнёным звонам
Людзям лепшую долю куе.
Дзень за днём ішлі бязупынна,
Дзень за дзень — хаваўся, зьнікаў.
Людзі кажуць — у сэрцы дзяўчыны
Закрынічыла сінь васілька.

4

Толькі раз цёмнавіраю ноччу
Стрэльбу моцна трымае ў руцэ…
А навокал калосьсе шапоча
І чаруе, чаруе яе.
Неба, цёмнае неба сышлося,
Да грудзей прыхіліла цень.
А навокал шапоча калосьсе —
І рвешся да іх паляцець.
Прабеглі ружовыя мары,
Сінявокі у полі змрок.
І бязьмежнасьць балотаў, імшараў…
Але што гэта?.. хруснуў сучок?
Вораг! — думка бліснула маланкай,
Зьледзянелае сэрца — маўчы.
Ні была-бы яна партызанка
Сьмела — раз… пацягнула курок…
Пакрышыла прастор сугалосьсе…
Нехта падаў, запеніўшы змрок.

5

Толькі днём заістужыла неба,
Чуць прачнуўся зялёны ўсходу —
Прыхіліўшыся к дубу, пачула —
Стогн ледзь чутны пракраўся з кустоў,
Стогн прынудны паўзе аднекуль
І шавеліць палёсткі цішы.
Ня стрымацца душы чалавека,
Ня стрымацца жаночай душы.
Нахілілася — голас знаёмы.
Глянуць — кроў увесь твар заліла.
Але што гэта? Не… няма веры…
Гэта толькі мана.
Хіба гэткага я кахала?!
Ня дрыжы, ня пужайся Галя.
Толькі стрэльбы з пляча ня зьнімай…
— Ты мне вораг! ты вольнаму люду
Няволю, кайданы каваў.
Дык канай-жа, канай, рада буду, —
Толькі стане мацнейшай рука:

6

Ледзь пахіла сыходзіла сонца,
Ажывалі кудлатыя шаты,
У небе хмуры валаконцы,
І ветрык пасьвістваў заўзята.
Толькі явару сёньня ня весела,
Толькі явар панура стаяў.
Але што-ж, калі, ён так шчыра
Сінявокую Галю кахаў…