Вершы (Бандарына, Вішнеўская, Пфляўмбаўм, 1926)/Бандарына/Не скажы

Галя Не скажы
Верш
Аўтар: Зінаіда Бандарына
1926 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ КАЖЫ…

Не кажы, што адну ты кахаеш,
Не кажы, што я люба твая;
Зорнай ночкай з табою другая,
Я-ж сумую адна…
Адна…

Чула песьні, сьпявае што вецер,
Пра цябе там таксама была;
Лепш-бы ветру мне не паверыць.
Годзе сэрцу палаць…
Палаць…

Дый навошта тугою ўспамінаў,
Як пярсьцёнкам душу спавіваць.
Дый навошта, навошта дзяўчыне
Так балюча кахаць…
Кахаць…

Беларускія нівы, азёры
Не на зьдзек гадавалі мяне.
Эх, разьбіць-бы каханьня-ўзоры…
Не падамся нудзе…
Нудзе…

Вольнай птушкай пад хмары ў палесьсе, —
За змаганьне жыцьця — на зямлю.
Смутак сэрца майго сне завесіць —
Сьвет шырокі люблю…
Люблю…