Вершы (Падабед, 1926)/Плывём к другім вякам

Плывём к другім вякам…
Верш
Аўтар: Язэп Падабед
1926 год
Малады араты

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЛЫВЁМ К ДРУГІМ ВЯКАМ…

Каб гневу нашага стрымаць патокі, шлягай
Вякі што году ўсё гусьцілі палі…
Мы йшлі пяшчаным, чвырным шляхам,
І нам штодня на ногі наступалі.

Былі мы парабкі, былі і пастухамі.
Сумленьне наша поркалі ня раз куртатым лычам.

І ўсё-жа аганькі надзеі ня стухалі
На тую, што сягоньня воляй клічам,

∗     ∗

Было ў мінулым так. Вунь, на сасонцы,
Гісторыя зьвісае гольлем наскім.
Сягоньня-ж сьвеціць ленінскае сонца,
І дні ўчарашнія — сталёвай казкай.

Мільёнаў сэрцаў векавая накіп
Цягучым ліўнем пралілася на плянэту,
І сёньня погляд кожнага — юнацкі,
І ў кожным бачыш — бунтара й эстэта,

∗     ∗

Вясна… І ледаход нястрымна зрушыў.
Плывём к другім вякам пад зелень-шаты.
Гэй вы „юнацкія шчырыя душы:
Мы будзем стагодзьдзямі кратаць!..“