Веснапесьні (1929)/Вечар лашчыцца, быццам даль…

⁂ (Над сінімі сьнягамі…) ⁂ (Вечар лашчыцца, быццам даль…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Поле
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар лашчыцца, быццам даль…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Вечар лашчыцца, быццам даль…
Вее вясеньняй сырасьцю,
Вагні… вагні… — іскрыцца вакзал —
Цем іх яшчэ вырасьціць…
Прамчаўся, сыплючы іскры, цягнік —
Пакінуў гудок на памяць,
З дымам прынёс пах лясоў і… зьнік,
Памкнуў зноў лясамі, палямі…
І сьніцца мне тысяча шумаў і рэх —
Вясковы лес сумуе…
Дзе казкі яго? лясуновы сьмех?
Ён бачыць сьмерць ліхую.
Вечар лашчыцца… Лёгкая сінь…
Над станцыяй сьвет разгараецца…
І, пяшчотна, як сон, на раздольле далін
Туман сінявокі спускаецца…

1927 г.