Веснапесьні (1929)/Над сінімі сьнягамі…

⁂ (Часамі ў душы маёй дзіўнай мэлёдыяй…) ⁂ (Над сінімі сьнягамі…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Вечар лашчыцца, быццам даль…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над сінімі сьнягамі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Es ist eine alte Geschichte
Doch blebt sie immer neu.

Над сінімі сьнягамі
Ў адсьвеце дальных зор —
Чароўна рэюць казкі,
Зьвініць скаваны бор…
І тчэ свае ўзоры
З замерзлых, чыстых сьлёз
Мяцелістай рукою
Магутны цар-мароз…
Хоць бор спавіты снамі
І на вазёрах — лёд…
Няўхопна пад іх маскай
Я чую… веснаход.

1927 г.